top of page

Джон Маккрэй.

На Фляндрыі палёх

 

На Фляндрыі палёх  буяе мак

Паміж магіл, дзе кожны крыж – то знак.

І  жаўрукі пяюць, як многа год назад,

Калі  глушыў  іх спевы  гул гармат

І  паміралі  мы ў час жудасных атак.  

 

Мы мёртвыя. А некалі жылі мы так,

Як вы цяпер.   Кахання кожны зведаў смак

І сонцу рады быў. Ды кожны з нас палёг

 На Фляндрыі палёх.

 

Паходню нашу падхапіце вы,

І клікайце на барацьбу жывых.

Нясіце смела гэты знак пакут.

Калі ж падманеце  вы тых, хто згінуў тут,

Не зможам спаць мы, хоць квітнее мак

На  Фляндрыі палёх.

 

                                                    Пераклад Міхася Кенькі

bottom of page